Беларуская Служба

Украіна і Расія выкарыстоўваюць рэзервы, каб вырашыць лёс летняй кампаніі

11.08.2023 14:02
Абодва бакі нацэленыя на знішчэнне як мага большай колькасці жывой сілы ды ваеннай тэхнікі праціўніка.
Калегія Міністэрства абароны Расіі ў Маскве высылае дадатковыя сілы на фронтDEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE/ Dostawca: PAP/EPA.

Украіна і Расія кідаюць у бой частку сваіх рэзерваў, каб схіліць лёс летняй кампаніі на сваю карысць, піша незалежны партал Meduza.

Журналісты «Медузы» на падставе інтэрнэт-крыніц вызначылі, што Украіна паспяховая атакуе на паўднёвым і ўсходнім участках фронту. З іншага боку, Расія сканцэнтравала значныя сілы на поўначы, на мяжы  Харкаўскай, Данецкай і Луганскай абласцей.

Украінская армія цісне агрэсара ў раёне Бахмута і за апошнія дні высадзіла дэсантныя групы на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Інфармацыя на гэты конт пацвярджаецца апошнімі зводкамі Узброеных сіл Украіны.

Як піша партал Meduza , дзеянні абаронцаў і агрэсара даволі павольныя, бо абодва бакі выкарыстоўваюць артылерыю і мінныя палі. На дадзеным этапе вайну можна назваць абяскроўленай, бо і ўкраінцы, і расійскі агрэсар нацэлены на знішчэнне як мага большай колькасці ваеннай тэхнікі праціўніка.

ПР/юл